Францыя можа прадаць «Містралі» Кітаю

11.05.2015 / 10:39

Францыя можа прадаць Кітаю верталётаносцы «Містраль», пабудаваныя для Расіі. Аб гэтым піша выданне Want China Times са спасылкай на заблакаваны на тэрыторыі КНР партал Duowei News.

Паводле інфармацыі выдання, абмеркаванне магчымага продажу караблёў Пекіну павінна адбыцца падчас візіту прадстаўнікоў французскіх ВМС у Кітай з 9 па 15 мая.

Акрамя таго, Want China Times піша са спасылкай на афіцыйны твітэр Ваенна-марскога флоту Народна-вызваленчай арміі Кітая, што ў краіну павінны ў хуткім часе прыбыць тры французскія караблі, сярод якіх будзе судна тыпу Містраль, прызначанае для ВМС Францыі.