Фанаты БАТЭ па-беларуску павіншавалі гульца клуба з днём нараджэння ФОТАФАКТ

11.05.2015 / 10:59

Паўабаронцу БАТЭ Яўгену Яблонскаму споўнілася 10 мая 20 гадоў. Фанаты прывіталі яго ў выязным матчы ў Бабруйску супраць «Белшыны» прыгожым перфомансам і плакатам па-беларуску.

Tribuna.com

«Меркаваў, што фанаты могуць зрабіць нешта прыемнае. Але не чакаў такіх маштабаў. Паглядзеў на сектар — адразу пазнаў сябе:). Вялікі дзякуй хлопцам», — сціпла сказаў імяніннік у каментары Tribuna.com.

БАТЭ учора перамог з лікам 1:0. У клуба пяць перамогаў у пяці матчах чэмпіянату-2015, але клуб яшчэ не прапусціў ніводнага мяча.

nn.by