Міліцыя: У святкаванні 9 Мая ў Мінску бралі ўдзел больш за 1 млн чалавек

11.05.2015 / 11:05

Больш за 1 млн чалавек прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах 9 мая з нагоды 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў Мінску, паведамілі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Розныя святочныя мерапрыемствы праходзілі з 9.00 да 23.00 на многіх мінскіх пляцоўках.