Расія выйграла ў Швецыі і выйшла ў паўфінал

14.05.2015 / 22:33

Зборная Расіі выйграла ў матчы 1/4 фіналу ў зборнай Швецыі з лікам 5:3 (2:0, 1:1, 2:2) і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету па хакеі.

У паўфінале Расія ў суботу згуляе з ЗША.

У апошнім чвэрцьфінале Чэхія выйграла ў Фінляндыі 5:3 і згуляе з Канадай.