Анекдот. Бабуля гуляе з 3-гадовым унукам, які ў валёнках

15.05.2015 / 10:03

Бабуля гуляе з унукам 3-х гадоў у маі месяцы, а той у валёнках.

Суседкі пытаюцца:

— Баба Марыля, а чаго ў цябе ўнук у валёнках?

— А без валёнак ніяк нельга, не даганю!