МНС давялося ратаваць студэнта, які спрабаваў зняць ката з дрэва

15.05.2015 / 10:56

Вечарам 14 мая выратавальнікам давялося выязджаць на дапамогу студэнту, які залез высока на дрэва зняць ката, але ўжо не змог спусціцца назад.

Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся прыкладна ў 20.50 ля шматпавярховіка па вуліцы Варанянскага ў Мінску.

Ратавальнікі з дапамогай лесвіцы знялі з дрэва на ўзроўні вышыні трэцяга паверха 19-гадовага хлопца. Выствелілася, што студэнт-першакурснік БДТУ адправіўся туды для выратавання ката.

Хлопца спусцілі з дрэва, пра лёс ката нічога не паведамляецца.