Шура-бура вакол нафты і Ломаця

Аляксандар Лукашэнка падтрымаў прапанову Камітэту дзяржкантролю аб стварэньні рабочай групы па комплекснай праверцы рэалізацыі нафтапрадуктаў.

12.02.2008 / 15:28

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову Камітэта дзяржкантролю аб стварэнні рабочай групы па комплекснай праверцы рэалізацыі нафтапрадуктаў.

Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, гэтая прапанова прагучала 11 лютага падчас дакладу старшыні КДК Зянона Ломаця, які праінфармаваў А.Лукашэнку аб выніках працы ведамства ў студзені. Прадугледжваецца, што ў рабочую групу ўвойдуць прадстаўнікі КДК, Генпракуратуры, МУС і КДБ.

Афіцыйна гэта тлумачыцца там, што маўляў, падчас праверак на некаторых аўтазапраўках была выяўлена наяўнасьць дызпаліва ў бензыне АІ-95. Аднак справа, канечне, ідзе аб перадзеле сфжраў уплыву і прыбыткаў ад гандлю нафтай і нафтапрадуктамі.

Менавіта жаданьне Камітэту дзяржаўнага кнатролю (ці кагосьці над ім) праверыць нафтавы рынак выклікала шуру-буру вакол Зянона Ломаця. Хваля чутак і кампраматаў у адносінах да яго пракацілася ў апошнія тыдні.

Мікола Бугай