Павышэння цэнаў на прадукты ў 2015 г. не плануецца — віцэ-прэм'ер Русы

20.05.2015 / 10:52

Павышэння цэнаў на прадукты ў 2015 годзе не плануецца. Пра гэта заявіў сёння журналістам у час адкрыцця XIII Рэспубліканскага экалагічнага форуму віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы

«Сёлета мы плануем атрымаць ураджай не ніжэй за мінулы год і робім усё для гэтага: пасеялі нармальна, вядзем працы. Пакуль віды на ўраджай дазваляюць пра гэта казаць. Чым больш будзе прадукцыі, тым больш канкурэнцыя, а значыць, ніжэй цэны. Мы мяркуем, што павышэння цэнаў на харчовыя тавары не будзе», — адзначыў віцэ-прэм'ер.

Міхаіл Русы нагадаў, індэкс харчовых тавараў у першым квартале 2015 склаў 98% да аналагічнага перыяду мінулага года.