Адвакат украінкі Надзеі Саўчанка прыйшоў у «Матроскую цішыню» ў вышыванцы ФОТАФАКТ

21.05.2015 / 23:04

Адвакат украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, якая утрымліваецца амаль год у расійскай турме, Ілля Новікаў прыйшоў у турму «Матроская цішыня» ў вышыванцы.

фота з фэйсбука Ільі Новікава

21 мая ва Украіне адзначаецца «Дзень вышыванкі», так прэзідэнт Пятро Парашэнка ў вышыванцы прыляцеў на саміт УП у Рыгу.

«В Матросской тишине сегодня тоже#ДеньВишиванки. И как каждый день - день #FreeSavchenko», — напісаў Ілья Новікаў у сваім фэйсбуку.