Passive-Aggressive: сын Піта Паўлава зняў класны барцоўскі ролік

23.05.2015 / 23:52

Сын гітарыста N.R.M зняў ролік пра канфлікт трэнера і падапечнага. Як піша сам Піт Паўлаў у сваім фэйсбуку, «прыемная навіна!! Пасьля посьпеху ў расейскіх барацьбітоў фільм Jan-Vincent Lucevich пачаў уварваньне ў сусьветную прастору. Фільм разьмесьціў у сваёй стужцы буйнейшы ў ФБ акаўнт прысьвечаны MixedMartialArts.com (MMA) і пачалася ланцужковая рэакцыя».

Цяпер ролік, дзе у галоўнай ролі сам Ян Вінсэнт, прыглядзелі 45 тысяч разоў. Хлопец прафесійна займаецца барацьбой і зняў ролік пра сябе. Музыку да відэа напісаў бацька. 

Іван Шыла