Так вырашылі грамадзяне вольнай і дэмакратычнай Польшчы — Камароўскі пра абранне Дуды

25.05.2015 / 00:23

Дзеючы прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі павіншаваў Анджэя Дуду з перамогай у другім туры прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе Wyborcza.

«Даражэнькія, не атрымалася гэтым разам. Так вырашылі грамадзяне вольнай і дэмакратычнай Польшы. Дэмакратыя заключаецца ў тым, што вынікі шануюцца», - сказаў прэзідэнт Браніслаў Камароўскі пасля абвяшчэння вынікаў экзіт-полаў.

Камароўскі павіншаваў пераможцу ЗіС кандыдата Анджэя Дуду.

«Я жадаю яму паспяховага прэзідэнцтва, бо я хачу дабра Польшчы», — сказаў ён.

Паводле звестак exit poll, Дуда ў другім туры набраў 53%, Камароўскі — 47%. Яўка склала 56,1%.

nn.by