Прэзідэнт Індыі наведае Беларусь 2—4 чэрвеня

25.05.2015 / 10:32

Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы 2—4 чэрвеня наведае з візітам Беларусь, паведаміў надзвычайны паўнамоцны пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці.

Кіраўнік індыйскай дыпламатычнай місіі лічыць важным гэты візіт і ўпэўнены, што па яго выніках атрымаецца дамагчыся дамоўленасцей, якія дазволяць выйсці на яшчэ больш высокі ўзровень узаемаадносін.

У красавіку 2015 Індыю наведаў з афіцыйным візітам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.