Баевікі «ІД» пакаралі смерцю 400 чалавек у Пальміры
25.05.2015 / 11:24
Баевікі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» зладзілі масавую бойню ў захопленым горадзе Пальміра ў правінцыі Хомс: забітыя каля 400 мірных жыхароў, паведамляе Reuters.
Паведамленні аб сотнях цел, якія ляжаць на вуліцах горада, пацвердзілі таксама актывісты апазіцыі ў сацсетках, паказвае агенцтва.
Па дадзеных сірыйскага дзяржаўнага ТБ, сярод загінулых шмат жанчын і дзяцей. Нагодай для бойні сталі абвінавачванні «ў сувязях з сірыйскім урадам».