«Еўрабачанне» дыскваліфікавала галасы Македоніі і Чарнагорыі

25.05.2015 / 12:37

Галасы Чарнагорыі і Македоніі былі дыскваліфікаваныя «Еўрабачаннем» з-за парушэння правілаў, піша Mirror.

Абедзве краіны далі толькі вынікі, атрыманыя ў ходзе тэлевізійнага галасавання. Хоць, згодна з правіламі, да іх трэба было дадаць галасы журы.

«Выключэнне абедзвюх краін будзе абмяркоўвацца на наступным пасяджэнні ў чэрвені», — паведаміла прэс-служба музычнага конкурсу, дадаўшы, што вынікі дыскваліфікацыі ніяк не паўплываюць на перамогу Швецыі.