Сярэдні заробак у Беларусі — $452, у Мінску — $608

25.05.2015 / 12:47

Паводле дадзеных Белстата, сярэдні заробак «бруднымі» ў Беларусі ў красавіку 2015 года склаў 6 536 111 рублёў. Гэта $452 у эквіваленце.

За месяц кожны беларус пабагацеў на 52 тысячы рублёў.

Сярэдні заробак у Мінску тым часам дасягнуў 8 793 083 рублёў, гэта $608. 

ЯМ