Вольгу Мікалайчык пасадзілі на 13 сутак за «касметычку «Начных ваўкоў»

26.05.2015 / 12:02

Кацярыну Садоўскую штрафавалі на 60 базавых (10,8 млн рублёў). Афіцыйна жанчын судзілі за дробнае хуліганства і супраціўленне міліцыі.

Грамадскіх актывістак Мікалайчык і Садоўскую затрымалі 29 красавіка каля пасольства Расіі ў Мінску. Мікалайчык прынесла туды так званую «касметычку «Начных ваўкоў» і пакінула пакунак каля пасольства. Міліцыянт яе дагнаў і затрымаў. Садоўская назірала за ўсім, але таксама была затрымана.

«Касметычка «Начных ваўкоў» — прадмет жартаў у інтэрнэце, мем, які ўзнік падчас мотапрабегу расійскіх байкераў з клуба «Начныя ваўкі». Калі байкераў правяралі на беларуска-польскай мяжы, у іх рэчах знайшлі жаночыя касметычкі.

СМ