Рык Санторум вырашыў балатавацца на пасаду прэзідэнта ЗША
28.05.2015 / 08:33
Былы сенатар ад штата Пенсільванія Рык Санторум абвясціў пра намер балатавацца ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі на выбарах 2016 года. Сваю перадвыбарчую кампанію ён пачаў у сераду з наведвання завода ў горадзе Кэбот.
У сваёй прамове ён заявіў, што «не толькі вялікі ўрад, але і вялікі бізнэс» знішчылі сярэдні клас у ЗША. «Мы не можам сядзець склаўшы рукі, у той час як палітыкі на дзяржаўным узроўні ствараюць усё больш умоў, каб ускладніць рабочым жыццё. Амерыканцам не патрэбны яшчэ адзін прэзідэнт, які будзе залежаць ад грошай ці ўлады», — адзначыў Санторум.
Былы сенатар ад Пенсільваніі ужо вылучаў сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка дзяржавы. У ходзе перадвыбарнай гонкі 2012 года ён доўгі час быў галоўным супернікам Міта Ромні ў барацьбе за права стаць на прэзідэнцкіх выбарах кандыдатам ад рэспубліканцаў, аднак потым адмовіўся ад удзелу ў барацьбе.
Аб намеры ўдзельнічаць у выбарах ад Рэспубліканскай партыі афіцыйна абвясцілі былы губернатар Арканзаса Майк Хакабі, сенатары Тэд Круз і Рэнд Пол, былы гендырэктар Hewlett-Packard Карлі Фіярына, а таксама нейрахірург Бэн Карсан. Чакаецца, што ў выбарах ад гэтай партыі могуць таксама прыняць удзел губернатар Нью-Джэрсі Крыс Крысці, губернатар Вісконсіна Скот Уокер, сенатары Ліндсі Грэм і Марка Рубіа а таксама Джэб Буш.
Ад Дэмакратычнай партыі будзе балатавацца Хілары Клінтан.
Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць 8 лістапада 2016 г.