Дзмітрыя Лукашэнку пераабралі старшынёй Прэзідэнцкага спартыўнага клуба
28.05.2015 / 11:00
«Прэзідэнцкі спартыўны клуб» правёў агульны сход, падчас якога былі падведзены вынікі дзейнасці за апошнія пяць гадоў.
Старшынёй праўлення быў пераабраны Дзмітрый Лукашэнка, сын кіраўніка дзяржавы. Таксама ў праўлення ўваходзіць іншы сын, Віктар Лукашэнка.
Апроч іх, у кіраўніцтве грамадскай арганізацыі засталіся Андрэй Карповіч, хакейны трэнер Анатоль Варывончык, намеснік старшыні футбольнай федэрацыі Сяргей Сафар'ян, алімпійская чэмпіёнка Марына Лобач, бізнэсмен Юрый Чыж.
Месца Мікалая Ладуцькі заняў Андрэй Шорац, які стаў старшынёй Мінгарвыканкама.
А біятлонны менеджар Сяргей Булыгін змяніў Юрыя Бародзіча, былога начальніка службы аховы прэзідэнта.