Жанчына з Нідэрландаў больш за 50 год жыла з уяўнымі цмокамі

Драконы мроіліся ёй у тварах людзей, на сценах і проста ў цемры.

28.05.2015 / 12:22

Дракон Алдуін з відэагульні The Elder Scrolls V: Slyrim

Пра рэдкі выпадак псіхічнай хваробы прасапаметамарфозіі распавялі нідэрландскія даследчыкі ў часопісе The Lancet.

У ліпені 2011 года ў клініку паступіла 52-гадовая жанчына, якая ўсё сваё жыццё бачыла, як твары людзей вакол яе ператвараюцца ў драконія галовы. Яна асэнсоўвала тое, што гэта галюцынацыі.

Яна магла ўспрымаць і пазнаваць твары людзей, але праз некалькі хвілін яны станавіліся чорнымі, вырасталі доўгія завостраныя вушы, твар станавіўся выцягнутай пысай, з’яўлялася скура рэптыліі і агромністыя яскравыя жоўтыя, зялёныя, сінія ці чырвоныя вочы, пішуць даследчыкі.

Многа раз цягам дня, як галовы цмокаў таксама лятуць на яе па сценах, экранах камп’ютараў ці з разетак. Цмокі маглі мець альбо не мець пысы. Жанчына бачыла нямала «драконіх твараў» у цемры.

Нават для сваёй хваробы ў жанчыны быў рэдкі выпадак. Сканаванне мозгу і аналізы крыві паказалі, што жанчына ў астатнім цалкам здаровая. Прычыны хваробы не атрымалася высветліць, невядомым засталося і тое, чаму галюцынацыі прымалі менавіта рысы драконаў.

Праз некалькі год цмокаў атрымалася перамагчы рывастыгмінам, што сінтэзуе ацэтылхалін — нейрамедыятар, адказны за навучанне і памяць. Гэты лек выкарыстоўваецца ў барацьбе з хваробамі Альцгеймера і Паркінсона.

Аляксандр Арсёнаў