Някляеў, найхутчэй, не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах

28.05.2015 / 12:43

фота Сяргея Балая

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Еўрарадыё.

У тым ліку ён выказаўся наконт сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў і сваіх адносінаў да іх. Паводле слоў Някляева, ён стварае грамадскі рух «За незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі» на доўгатэрміновую перспектыву, а «не пад выбары».

«Асабіста я мяркую, што лепш не ісці [на сёлетнія прэзідэнцкія выбары]. Калі думаць пра карысць, якую можа прынесці гэты рух у доўгатэрміновай перспектыве», — кажа ён.

Палітык зазначае што не бачыць сэнсу разам з новым рухам удзельнічаць «у гэтай па-сутнасці безнадзейнай кампаніі». Адзінае, што выбары можна было б скарыстаць для папулярызацыі «За незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі». З іншага боку Някляеў асцерагаецца, што ўдзел у кампаніі мог бы прынесці руху больш шкоды.