Дзеянні АМАПаўцаў, якія збівалі баранавіцкіх падлеткаў-фанатаў, прызнаныя законнымі

Аб тым, што праверка Упраўлення ўласнай бяспекі МУС датычна збіцця баранавіцкіх фанатаў скончана, паведамілі ў Беларускай федэрацыі футбола.

29.05.2015 / 16:12

«Нам прыйшоў адказ з міліцыі і, паводле яго, дзеянні АМАПу законныя – праваахоўцы кіраваліся 26-28 артыкулам Закону Рэспублікі Беларусь «Аб органах унутраных спраў». Але ўсё роўна гэты адказ выглядае досыць дзіўна, бо ў ім няма прававой адзнакі дзеянняў АМАПу, няма высновы Упраўлення ўласнай бяспекі. Таму, я мяркую, што кропка ў гэтай справе не пастаўлена — пакуль што кіраўніцтва федэрацыі ў ад’ездзе, але па вяртанні разбіральніцтва будзе працягнута. Для нас гэта прынцыпова», — сказалі «Нашай Ніве» у прэс-службе Беларускай федэрацыі футбола.

nn.by