У Японіі адбыўся магутны землятрус

30.05.2015 / 19:32

Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на Геалагічную службу ЗША, у Японіі адбыўся моцны землятрус, магнітуда якога склала 8.5.

Па словах відавочцаў, з-за падземных штуршкоў у Токіа хісталіся дамы, аднак дадзеных пра пацярпелых або разбурэнні пакуль няма.

Улады краіны кажуць, што пагроза цунамі адсутнічае.