Першы гарадскі пікнік у Магілёве сабраў больш за 1000 чалавек. Цяпер рыхтуюць «Дранік-фэст»

31.05.2015 / 11:43

У Магілёве 30 мая прайшлоў Першы гарадскі пікнік. Арганізатары з Цэнтра гарадскіх ініцыятываў паспрабавалі зрабіць яго як мага больш разнастайным: магілёўцы маглі згуляць у фрысбі, твістар, шахматы, валейбол, пастраляць у лазэртаг і яшчэ шмат чаго.

Адзін з арганізатараў Дзяніс Васількоў распавёў, што Цэнтр гарадскіх ініцыятываў сваім прыкладам хацеў натхніць іншых людзей у Магілёве. 

Цяпер ЦГД хоча крута правесці другі «Дранік-фэст». Першы адбыўся ў кастрычніку 2014 года, і сабраў шмат пазітыўных водгукаў. Але перад гэтым магілеўцаў чакае яшчэ адзін гарадскі пікнік.