Юрый Чыж: Не падтрымліваю людзей з нетрадыцыйнай арыентацыяй
03.06.2015 / 08:31
Уладальнік мінскага «Дынама» Юры Чыж пракаментаваў у інтэрв'ю Прессболу сітуацыю з неадбыўшымся запрашэннем маркетолага нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі.
— Зімой маркетолагам «Дынама» ледзь не стаў чалавек нетрадыцыйнай арыентацыі. Як вы рэагавалі на гэтую гісторыю?
— Я гэтага маркетолага ў вочы не бачыў. Вось і ўвесь адказ.
— Клуб няёмка выкручваўся з сітуацыі, рабіў заявы на сайце, быў скандал …
— Калі вы хочаце ведаць маю пазіцыю, то я не падтрымліваю людзей нетрадыцыйнай арыентацыі. Але канкрэтна па гэтым выпадку разбіраўся не я, а супрацоўнікі «Дынама». Мы не звальнялі гэтага чалавека. Бо не працаўладкоўвалі яго, кантракта не заключалі. А ўсё пачалося з чаго? Абурылася грамадскасць, нашы заўзятары, фанаты, — успомніў Чыж.
{POLL#397}