Блатэр знаходзіцца пад следствам ФБР і Мінюста ЗША

03.06.2015 / 08:35

Прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр знаходзіцца пад следствам ФБР і Міністэрства юстыцыі ЗША ў рамках справы аб карупцыі ў арганізацыі, перадае тэлекампанія ABC News са спасылкай на свае крыніцы.

ФБР не пацвярджае афіцыйна, што Блатэр — сярод галоўных мішэняў расследавання.

«Цяпер людзі будуць спрабаваць выратаваць сябе, і магчыма, справа дойдзе да гонкі «хто першым здасць Блатэра», - прыводзіць словы аднаго з інфарматараў тэлекампанія.

Учора Блатэр абвясціў, што сыдзе ў адстаўку.