The Exploited не будуць выступаць на «Захадзе» — цяпер супраць арганізатары

03.06.2015 / 18:28

Брытанскі гурт The Exploited не будзе выступаць на ўкраінскім фестывалі «Захід», бо гэтага ўжо не хочуць арганізатары фестывалю. Пра гэта паведамілі ўдзельнікі гурта:

«Нам толькі што сказалі, што прамоўтар цяпер кажа нам не граць, што з’яўляецца дастаткова справядлівым з яго боку. Яны не дазваляюць нам граць цяпер».

Гурт ужо прыбралі з праграмы фестывалю і спіса ўдзельнікаў на афіцыйным сайце фэста «Захід».