У Мінску пяты дзень шукаюць уладальніка пакета з грашыма

03.06.2015 / 21:19

Міліцыя шукае ўладальніка скрутка грошай, знойдзенага на праспекце Незалежнасці.

Як распавяла прэс-афіцэр Першамайскага РУУС Святлана Білінская, 29 мая каля 19.00 мінчанін знайшоў скрутак з грашыма ў траве каля тратуара каля дома № 95а на пр. Незалежнасці.

Знаходку мужчына занёс у Першамайскае РУУС. Аднак з заявай у міліцыю да гэтага часу ніхто не звярнуўся — праваахоўнікі спрабуюць вызначыць уладальніка грошай. Звяртацца па тэлефонах: 8 (044) 735-59-36, 8 (025) 528-83-86, 8 (017) 280-02-02.