Нямцоў забіты, памяць пра яго жывая — запрацаваў сайт, прысвечаны палітыку
07.06.2015 / 15:47
Палітыкі, журналісты, грамадскія дзеячы запусцілі сайт, прысвечаны Барысу Нямцову.
На ім можна пакінуць подпіс за стварэнне мемарыяльнай шыльды на Вялікім Маскварэцкім мосце, дзе быў забіты палітык.
У нядзелю, 7 чэрвеня, спаўняецца 100 дзён з дня гібелі Нямцова.
На думку арганізатараў праекта, «грамадства павінна паказаць, што яно не змірыцца з забойствам палітыка». На момант публікацыі нататкі падпісалі 270 чалавек.