У Мінску людзі вымушаны займаць чаргу ад 5-й ранку, каб трапіць у паліклініку ВІДЭА

09.06.2015 / 10:02

Людзі займаюць чаргу па талоны ў паліклініку №15 на вуліцы Лермантава ад ранняга ранку. За паўгадзіны да адкрыцця на прыступках збіраецца больш за паўсотні чалавек. Пераважна гэта пенсіянеры, якія ідуць да тэрапеўтаў па рэцэпты. 

Мы пацікавіліся, што людзі хацелі б спытаць у міністра аховы здароўя Васіля Жарко.

Настасся Храловіч, Ірына Арахоўская