У Беларусі адменяць ліміт на захоўванне алкагольных напояў

09.06.2015 / 22:55

Аляксандр Лукашэнка даручыў чыноўнікам і дэпутатам прапрацаваць гэтае пытанне дэталёва і ўнесці прапановы на заканадаўчым узроўні, паведамляе тэлеканал СТБ.

Гэта тычыцца толькі фізічных асоб. Бо цяпер паводле заканадаўства, нельга трымаць дома больш за 5 літраў безакцызнага алкаголю і звыш 15 літраў спіртазмяшчальнага напою, калі няма на яго чэкаў з крамы.

Ужо ў бліжэйшы час адпаведныя дакументы будуць перагледжаны і дапрацаваны.

Нядаўна ў гомельскага калекцыянера алкаголю канфіскавалі калекцыю з 178 пляшак, а гісторыя стала рэзананснай.