Яўген Ліпковіч. Беларусь не Расія: сем прынцыповых адрозненняў

10.06.2015 / 21:20

1. У Беларусі ніколі не вынаходзілі табліцу Мендзялеева.

2. Беларусь ніколі не прайгравала руска-японскую вайну.

3. У Беларусі ніколі не бунтавалі супраць бульбы.

4. У Беларусі ніколі не ўводзілі рысу аселасці.

5. Ленін быў правадыром сусветнага пралетарыяту, Сталін — рускім генералісімусам, Хрушчоў — украінцам, Брэжнеў — малдаванінам, Гарбачоў — агентам ЦРУ.

6. Беларусь ніколі не перадавала Крым Украіне, не ўтрымлівала астравы Курыльскай грады, ня заваёўвала Каўказа.

7. У Беларусі было шмат габрэяў, але яны спецыяльна з'ехалі, каб беларусы самі змаглі абраць Лукашэнку.