Абмяркоўваецца магчымасць павелічэння дапамогі для беспрацоўных да ПМ

11.06.2015 / 08:10

Ва ўрадзе абмяркоўваецца магчымасць павелічэння дапамогі для беспрацоўных да ўзроўню пражытковага мінімуму.

На сённяшні дзень дапамога па беспрацоўю абмяжоўваецца двума базавымі велічынямі — гэта 360 тысяч рублёў. Бюджэт пражытковага мінімума складае амаль 1,5 млн рублёў.

Таксама ўрадам разглядаецца праект увядзення сістэмы страхавання па беспрацоўі. Месяц таму ў Беларусі налічвалася больш за 43 тысячы афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных.