Амерыканскія вайскоўцы правядуць вучэнні ў Львоўскай вобласці
11.06.2015 / 14:33
Узброеныя сілы ЗША накіравалі сваю тэхніку ва Украіну для ўдзелу ў ваенных вучэннях. Тэхніка Узброеных сіл ЗША перасекла венгерска-ўкраінскую мяжу 9 чэрвеня.
«Так, у рамках правядзення вучэнняў на Яварыўскім палігоне калона зайшла ва Украіну. Пасля заканчэння вучэнняў яна пакіне тэрыторыю нашай краіны », — распавёў прэс-сакратар Дзяржпагранслужбы Украіны Алег Слабадзян.
Пасля заканчэння вучэнняў ваенныя пакінуць у распараджэнні падраздзяленняў Нацыянальнай гвардыі спецыяльную амуніцыю і сродкі сувязі.