У Гомелі моцны буран выварочваў з коранем дрэвы і знёс прыпынак ФОТЫ

15.06.2015 / 09:40

Пасля 35-ці градуснай спёкі ў нядзелю 14 чэрвеня на Гомель вечарам абрынуўся буран з моцнай залевай, што паралізаваў рух транспарту ў цэнтральнай частцы абласнога цэнтра.

Большасць вуліц аказаліся затопленымі. Парывісты вецер паваліў дрэвы, перакуліў прыпынак грамадскага транспарту. Пашкоджаныя пабудовы і аўтамабілі.

У аграгарадку Мічурынск Гомельскага раёна падчас бурану на мікрааўтобус ўпала шматгадовая бяроза.

На сёння ў Беларусі таксама перададзена штармавое папярэджанне