Галандскі музыкант злавіў кінуты з натоўпу куфаль піва ВІДЭА

15.06.2015 / 17:06

Лідар галандскага рок-гурту John Coffey Дэвід Ахтэр де Мален падчас канцэрту злавіў кінуты адным з фанатаў пластыкавы куфаль з півам. Пры гэтым музыкант стаяў на руках у гледачоў.

Відэаролік, апублікаваны на сэрвісе Imgur, сабраў паўмільёна каментараў за суткі, а на момант напісання нататкі — 1,5 млн праглядаў.

Выступ прайшоў на фэсце пад адкрытым небам Pinkpop. Падчас выканання чарговай песні Мален пайшоў у натоўп — прыхільнікі падхапілі яго і ўтрымлівалі. Злева ў бок музыканта паляцеў поўны кубак. Спявак злавіў яго, выпіў і выкінуў.

Фанат, які кінуў піва, адзначыў, што быў «цалкам у сваім розуме». «Усе вакол паглядзелі на мяне і спыталі: гэта ты зрабіў? А я падумаў: было так прыгожа, калі Дэвід злавіў куфаль так спакойненька. А потым я пайшоў па новае піва», — распавёў ён.