Квадратны метр у Мінску ўжо таннейшы за $1400

17.06.2015 / 15:55

Цэны на нерухомасць у Мінску працягваюць зніжацца.

Паводле дадзеных Нацыянальнага кадастравага агенцтва, у маі 2015 года квадратны метр каштаваў $1393.

У параўнанні з красавіком гэтая лічба зменшылася на $27, а за год — на $350. Фактычна сярэдняя двухпакаёўка (50 м2) у Мінску патаннела за год на $17-20 тысяч.

Гэта лічбы рэальных угодаў, але прадаўцы спадзяюцца прадаць нерухомасць даражэй.

Паводле падлікаў Realt.by, сярэдняя прапанова квадратнага метра ў маі складала $1521 і працягвае штотыднёвае змяншэнне.

ЯМ