БАТЭ упершыню учыніў разгром у чэмпіянаце

У сераду-чацвер прайшлі матчы 10-га тура чэмпіянату краіны па футболе.

18.06.2015 / 22:58

БАТЭ разграміў «Віцебск» з лікам 4:0.

Дагэтуль лідар чэмпіянату (у клуба было сем перамогаў і дзве нічыі) перамагаў, максімум забіваючы два мячы («Дынама» Мінск — 2:0, «Гомель» — 2:0), а пяць перамогаў было атрымана з лікам 1:0 («Славія», «Нёман», «Белшына», «Мінск», «Граніт»).

Таксама барысаўскі клуб пакуль не прапускае ў чэмпіянаце.

Мінскае «Дынама» выйграла сёння ў «Слуцка» з лікам 2:0. «Шахцёр» згуляў унічыю з «Гранітам» — 1:1.

Чатыры гульні прайшлі ў сераду.

Пасля 10 тураў: БАТЭ — 26, Белшына, Дынама Мінск — 18, Шахцёр — 17, Нафтан — 16, Граніт — 15, Гомель, Дынама Брэст — 13, Славія — 12, Тарпеда-БелАЗ, Мінск — 11, Нёман — 9, Віцебск — 7, Слуцк — 5.

Матчы 11-га тура пройдуць ужо ў нядзелю і панядзелак. БАТЭ гуляе ў гасцях з «Нафтанам», мінскае «Дынама» — са «Славіяй», а «Белшына» ў гасцях з «Мінскам».