Сяргей Махнач. Гузікі — верш для дзяцей
11.07.2015 / 09:33
Мой шчанюк — гарэза Тузік —
Мне адгрыз учора гузік.
І цяпер у Тузіка
Ёсць чатыры гузікі.
Вочкі, носік — раз, два, тры,
А чацвёрты — унутры.
31.03.2014
11.07.2015 / 09:33
Мой шчанюк — гарэза Тузік —
Мне адгрыз учора гузік.
І цяпер у Тузіка
Ёсць чатыры гузікі.
Вочкі, носік — раз, два, тры,
А чацвёрты — унутры.
31.03.2014