У Бельгіі часткова знялі арышт з маёмасці Расіі

21.06.2015 / 10:20

У Бельгіі разблакавалі рахункі расійскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у банку ING.

Чакаецца, што астатнія рахункі расійскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у Бельгіі разблакуюць у панядзелак.

Раней бельгійскі міністр замежных спраў заявіў аб планах ўнясення змяненняў у заканадаўства Бельгіі, якія забароняць арышты рахункаў дыпламатычных місій у адпаведнасці з канвенцыяй ААН.

Расійскія ўстановы ў Бельгіі, выключаючы дыпламатычныя прадстаўніцтвы, 17 чэрвеня атрымалі пастановы судовых прыставаў аб арышце. У пастанове казалася, што рашэнне аб арышце маёмасці 18 ліпеня 2014 года прыняў бельгійскі арбітражны суд па пазове кампаніі Yukos Universal Limited.

Тады ў міністэрства замежных спраў Расіі быў выкліканы пасол Бельгіі, якому было сказана, што маёмасць Бельгіі ў Расіі можа быць арыштавана ў адказ.