Патрушаў: Расія не можа перакрыць паток добраахвотнікаў у Данбас

22.06.2015 / 08:47

Расійскія сілавыя структуры не могуць перашкодзіць прытоку «добраахвотнікаў» у шэрагі ўзброеных фармаваньняў «народных рэспублік» на ўсходзе Украіны.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю расійскай газеце «Коммерсант» сакратар Рады бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў.

«Мы да гэтага нікога не заклікаем і не заахвочваем гэтага, — пракаментаваў удзел расійскіх добраахвотнікаў ва ўзброеных дзеяннях у Украіне. — Але рэальна перашкодзіць гэтаму немагчыма».

Паводле яго слоў, два мільёны ўкраінскіх бежанцаў распавядаюць сваякам і сябрам «аб тых зверствы, якія там адбываюцца», а затым «спрацоўваюць эмоцыі: людзі адпраўляюцца туды і ўдзельнічаюць».

«Мы не можам закрыць мяжу. Што нам, арганізаваць блакаду, як гэта было ў Ленінградзе? Для ўсяго насельніцтва Данбаса? Мы ж іх цяпер практычна кормім, там у іх ўмовы для жыцця вельмі складаныя», — працягнуў сакратар Рады бяспекі.

«Ісламская дзяржава — гэта тэрарыстычная групоўка, і гэта ўсё прызнаюць, — падкрэсліў Патрушаў. — Ніякіх тэрарыстычных груповак на тэрыторыі Луганскай і Данецкай абласцей няма».

СГ