Аргенцінскі футбаліст адказаў на твіты мячом ВІДЭА

Не самая зручная, але даволі эфектная клавіятура.

22.06.2015 / 13:22

Аргенцінец Серхіа Агуэра цэлы дзень адказваў на твіты фанатаў мячом — на табло на варотах была спраецыраваная клавіятура, па клавішах якой біў футбаліст.

Відэа, прымеркаванае да Кубку Амерыкі па футболе, які праходзіць у Чылі, размешчана на канале кампаніі Gillette.

Аляксандр Арсёнаў