БАТЭ ў 2-м раўндзе Лігі чэмпіёнаў згуляе з ірландскім «Дандалкам»

22.06.2015 / 13:14

У 2-м раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляе з ірландскім «Дандалкам».

Матчы пройдуць 14-15 і 21-22 ліпеня.

Першая гульня — у Барысаве.

dundalkfc.com

«Дандалк» — ірландскі футбольны клуб з аднайменнага горада, заснаваны ў 1903 г. Дзесяціразовы чэмпіён краіны.

У сёлетнім чэмпіянаце, які пачаўся ўвесну, «Дандалк» пасля 16 тураў лідзіруе з 41 балам (13 перамог, 2 нічыі, 1 параза, баланс мячоў 36—8).