На таргах 22 чэрвеня рубель знізіўся да кошыка за кошт росту даляра

22.06.2015 / 13:39

22 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Пасля ўмацавання рубля ў пятніцу адразу на 0,99% да кошыка валют у панядзелак ён знізіўся на 0,42%.

Даляр вырас на Br25 да 15 318 рублёў.

Еўра патаннеў на Br11 да 17 331 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на Br2,77 да 285,44.