Вандалы ў Віцебску запэцкалі фарбай графіці з выявай Дацэнта (Яўгена Лявонава)

23.06.2015 / 11:50

Вандалы запэцкалі чырвонай фарбай графіці з выявай вядомага акцёра Яўгена Лявонава ў вобразе Дацэнта з савецкай кінакамедыі «Джэнтэльмены поспеху».

Фота сапсаванага твора вулічнага мастацтва ў сваім Instagram размясціла блогер 07viv06 сёння раніцай. Як відаць з фатаграфіі, на партрэце фарбай запэцканы твар і левае плячо, таксама кляксы пацяклі ўніз.

Графіці з выявай Лявонава на трансфарматарнай будцы на рагу Смаленскай вуліцы і Смаленскага завулка ў Віцебску з'явілася ў канцы мая, яго стварыла вядомая стрыт-арт-каманда «HoodGraff».