Еўрабаскет-2015. Беларускі прабіліся ў паўфінал і кваліфікацыю Алімпіяды!

24.06.2015 / 23:10

basketnews.lt/AFP

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе (галоўны трэнер — Анатоль Буяльскі) прабілася ў паўфінал чэмпіянату Еўропы, што праходзіць у Венгрыі і Румыніі.

У матчы 1/4 фіналу беларускі сёння, 24 чэрвеня, перамаглі Літву з лікам 68:66 і выйшлі не толькі ў паўфінал чэмпіянату, але і, як мінімум, гарантавалі сабе месца ў кваліфікацыйным турніры да Алімпійскіх гульняў у Рыа-2016.

У паўфінале зборная Беларусі згуляе з Сербіяй, якая сёння перамагла Турцыю з лікам 75:63.

У двух астатніх чвэрцьфіналах у чацвер згуляюць Іспанія — Чарнагорыя, Францыя — Расія.

Паўфіналы пройдуць 26 чэрвеня, фінал і матч за 3-е месца — 28 чэрвеня.

nn.by