Расійскія сенатары хочуць, каб новы будынак расійскага парламента быў копіяй амерыканскага Капітолія ФОТА

25.06.2015 / 17:48

Учора ў Савеце Федэрацыі адбылося галасаванне што да выгляду новага будынку расійскага парламенцкага цэнтра. 

У выніку перамог варыянт, які ледзь не пад капірку змаляваны з амерыканскага Капітолія — за яго прагаласавала каля 40% сенатараў. 

фота duma.gov.ru і wikipedia.org

Праўда, праект-пераможца не вельмі спадабаўся спікерцы верхняй палаты расійскага Парламента Валянціне Матвіенка. 

«Усе праекты патрабуюць дапрацоўкі», — сказала Матвіенка і адзначыла, што галоўнае — гэта каб парламентарыям зручна працавалася. 

АГ паводле interfax.ru