Жонкі і сёстры ўкраінскіх байцоў зладзілі неймаверна прыгожую фотасесію ФОТА

28.06.2015 / 16:51

Жонкі, сёстры і маткі мужчын, якія знаходзяцца ў зоне баявых дзеянняў, сфатаграфаваліся ў нацыянальных строях, піша сайт obozrevatel.com

Арганізатарам праекта, які атрымаў назву «Лісты на фронт», выступіла майстэрня «Треті півні».

Жанчыны і дзяўчыны апранулі строі розных рэгіёнаў Украіны, а фотамастакі склалі з фота сваеасаблівую галерэю нацыянальнага прыкладнога мастацтва.

Аляксандр Гелагаеў