Еўрабаскет-2015. Беларусь засталася без медалёў

28.06.2015 / 19:25

У матчы за 3-е месца на чэмпіянаце Еўропы па баскетболе жаночая зборная Беларусі прайграла Іспаніі з лікам 58:74 і заняла 4-е месца.

Тым не менш беларускі заваявалі пуцёўку ў кваліфікацыйны турнір Алімпіяды-2016, які пройдзе ў наступным чэрвені.

Там 12 камандаў з Еўропы, Амерыкі, Афрыкі і Азіі разыграюць пяць пуцёвак на Летнія алімпійскія гульні 2016 г.