У лабавым сутыкненні ў Гомельскім раёне загінула маладая сямейная пара

29.06.2015 / 15:21

Здарэнне адбылося каля апоўдня 27 чэрвеня ля вёскі Сасноўка Гомельскага раёна на дарозе Мяжа РФ — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны.

23-гадовы кіроўца «Шкоды» выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з «Мерсэдэсам».

— Пасажырка «Шкоды», 25-гадовая жонка кіроўцы, загінула на месцы аварыі. Яе муж памёр у бальніцы, — распавялі ў ДАІ Гомельскай вобласці.

62-гадовага кіроўцу «Мерсэдэса» з рознымі траўмамі шпіталізавалі ў абласную бальніцу.