Непаўналетні нелюдзь
15‑гадовы падлетак летась у жнiўнi выкраў 10‑гадовага хлопчыка з мэтай атрыманьня выкупу. Але выкрадальнiка нешта так разьюшыла, што ён у той жа дзень утапiў свайго закладнiка.
21.02.2008 / 08:51
У Магiлёўскiм абласным судзе неўзабаве пачнецца разгляд жудаснага злачынства, якое адбылося ў Бабруйску.
Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i сувязяў з грамадскасцю Генеральнай пракуратуры, на лаве падсудных апынецца 15‑гадовы падлетак. Як устанавiла следства, у жнiўнi мiнулага года ён выкраў 10‑гадовага хлопчыка з мэтай атрымання выкупу. Але выкрадальнiка нешта так раз’юшыла, што ён у той жа дзень утапiў свайго закладнiка. А назаўтра непаўналетнi нелюдзь патэлефанаваў мацi забiтага iм хлопчыка i запатрабаваў выкуп у памеры 3 тысяч долараў… Мiлiцыя выявiла i затрымала падлетка. Высветлiлася, што апроч выкрадання i забойства чалавека, на яго рахунку яшчэ два крадзяжы маёмасцi.